навіны
праца

ахвярадаўцы
дабрачынны цэнтр
супрацоўнiцтва
інтэрнет старонкі
contacts
home

EN :: IT ::  PL :: DE :: RUS

Дабрачынны Фонд «Dives in Misericordia»; 212030 г. Магілёў, вул. Камсамольская 4


 

Малітва аб беатыфікацыі Слугі Божага Папы Яна Паўла IІ і аб атрыманні ласкаў Божых праз яго заступніцтва

Божа ў Тройцы Найсвяцейшай, дзякуем Табе за тое, што даў Касцёлу Папу Яна Паўла ІІ, у якім заяснела Твая айцоўская дабрыня, Хвала Хрыстовага Крыжа і хараство Духа любові. Ён, цалкам давяраючы Тваёй бясконцай міласэрнасці і матчынаму заступніцтву Марыі, даў нам жывы вобраз Езуса Добрага Пастыра і паказаў святасць як узор штодзённага хрысціянскага жыцця, як шлях для дасягнення вечнага паяднання з Табою. Праз яго заступніцтва дай нам, згодна з Тваёю воляю, тую ласку, аб якой просім з надзеяй, што Твой Слуга Ян Павел ІІ будзе хутка далучаны да ліку Тваіх святых. Амэн.

 




Дабрачынны Фонд «Dives in Misericordia»

Фонд «Dives in Misericordia» быў заснаваны ў сакавiку 2003 года пры парафіi Ўнебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Магiлеве. Iнiцыятарам яго стварэння зяуляецца Кс. Раман Факсінскi, пробашч вышэй узгаданай парафіі i дэкан магiлеўскага дэканату, якi ў дадзены момант, зяуляецца прэзiдэнтам гэтага дабрачыннага аб'яднання. Фонд быў заснаваны групай энтузiястау, неабыякавых да лёсаў людзей, якiя патрабуюць дапамогi. Асаблівым чынам гэта датычыць гаротных, пакiнутых сам на сам са сваiмi хваробамi i адзiнотай, знаходзячыхся ў палоне алкаголю i наркотыкаў, пазбаўленых працы i сродкаў да iснавання, а таксама дзяцей сiрот, дзяцей вулiцы i бяздомных, людзей, якiя трапiлi на дно сацыяльнага i маральнага  жыцця.  У духу хрысцiянскай мiласэрнасцi фонд нясе дапамогу тым, хто яе чакае.

У асобе Езуса Хрыста, Бог паяднаўся з чалавекам у яго лёсе i жыццi. Наш Пан «стоючы з позiркам мiласэрнай любовi перад братамi», заклiкае нас да мiласэрнасцi – «будьце мiласерныя, як Айцец ваш мiласэрны» (Лк 6,36). Як Бог абдараваў нас бескарыслiвай  любоўю, так i мы павiнны з любоўю клапацiцца аб чалавеку.  Аб гэтым абавязку для кожнага католiка напомнiў нам Святы Айцец Ян Павел II у энцыклікі «Dives in Misericordia». Усхваляваныя гэтым заклiкам, мы праз дзейнасць нашай арганiзацыi нясём дабро чалавеку, якi патрабуе дапамогi.

Усе, хто звяртаюцца да нас за дапамогай, называюць нас «Багатыя ў мiласэрнасцi», для нас гэта не толькі ганаровае iмя, якое дадае нам сiлы i абуджае энтузiязм, але, перш за ўсё,  заклік да таго каб актывізаваць працу i несцi мiласэрнасць людзям. У сваей дейнасцi мы кiруемся як прынцыпамi сацыяльнага навучання Касцёла, так i правам любовi да Бога i блiжняга.

Фонд абядноўвае вакол сябе католiкаў, праваслаўных, веруючых i няверуючых і ўсіх людзей добрай волi. Важна, каб нас абядноўвала мiласэрная i бескарысная любоў, разам з гатоўнасцю несці дапамогу кожнаму чалавеку якi яе патрабуе.

Цяпер мы ажыццяўляем харытатыўную працу выдаючы адзенне, рэчы хатняга спажывання і аднаразовую матэрыяльную дапамогу скрайне патрабуючым семям. Усё гэта мы можам рабiць дзякуючы спагадлiвасцi i ахвярнасці людзей i дабрачынных арганiзацый  з Германii, Францыi i Iталii. Мы складаем словы вялікай ўдзячнасці нашым ахвярадаўцам за дапамогу i падтрымку, а таксама звяртаемся да ўсiх, хто можа ў які-небудзь спосаб падтрымаць нас у гэтай справе, з сардэчным заклiкам да супрацоўнiцтва i фiнансавай, альбо дабрачыннай падтрымцы. Мы прымаем дапамогу ў выглядзе адзення, прадметаў штодзеннага карыстання, прадуктаў i фiнансавых сродкаў. Няхай нiхто не застанецца абыякавым на просьбу аб дапамозе для людзей, якiя сапраўды яе патрабуюць. Клапоцячыся аб іншым чалавеку мы схiляемся i запрашаем да супрацоўнiцтва людзей добрай волi, якія кiруюцца голасам сэрца i мiласэрнай любоўю.  

 

Давайте будем нести в мир покой и радость! Для того, чтобы нам это удалось, мы должны молить Бога о даре Его мира, а также о том, чтобы мы научились любить и принимать друг друга как сёстры и братья, так как все мы — дети Божьи.

( Матер Терезa из Калькутты).

Просим всех, кому не безразлично положение обездоленных и малоимущих, наших земляков и граждан зарубежья, простых людей и руководителей коллективов, бизнесменов и обеспеченных граждан оказать помощь и поддержку нуждающимся.

Если вы хотите с нами сотрудничать, то наш:

-         рублевый   счет   ГФ   ОАО   «Белинвестбанк»,   г.   Могилев,   код   712,   р/счет 3015211180015, УНН 700831013;

-         валютный   счет   ГФ   ОАО   «Белинвестбанк»   г.   Могилев,   код   712,   р/счет 3135211185017, УНН 700831013

Мы рады любой вашей помощи и поддержке.

 

навіныi :: праца :: ахвярадаўцы :: дабрачынны цэнтр :: супрацоўнiцтвa :: нтэрнет старонкі ::   contacts :: home
 

© 2008 Dives in Misericordia